Беларускіх міліцыянтак пераапрануць у зімовыя кубанкі

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі распрацавала доследныя мадэлі зімовых кубанак для беларускіх міліцыянтак. Як паведамляе "Інтэрфакс", гэты галаўны ўбор заменіць цяперашнія шапкі-вушанкі.  Таксама плануецца, што і мужчынам-міліцыянтам заменяць старыя шапкі-вушанкі з шэрай аўчыны на больш сучасныя. У новай зімовай шапкі будзе верх са штучнай скуры, брыль, вушы з аўчыны зашпіляюцца кнопкай. Акрамя гэтага, у гэтай шапкі ёсць дадатковыя вушы, якія можна адкладаць пры невялікіх маразах.

Распрацаваны і новы ўзор летняй фуражкі для мужчын. Яна вельмі лёгкая і меншая ў дыяметры, чым цяперашняя мадэль. А міліцыянткам хутчэй за ўсё пілоткі заменяць таксама на фуражкі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі