Беларускіх школьніц ад выпраменьвання мабільніка пакуль не абаранілі
Школьную форму, якая абараняе ад выпраменьвання мабільніка, пачало выпускаць бабруйскае прадпрыемства "Славянка". Пакуль, на жаль, толькі для хлопчыкаў. Дзяўчынкі “такога не зразумеюць”, кажуць на прадпрыемстве. Пра іх, магчыма, і паклапоцяцца, але толькі ў наступным годзе. Пасля таго, як вывучаць попыт на новаўвядзенне.
Пра таямніцу гэтай прадукцыі Еўрарадыё распавёў дырэктар “Славянкі” Цімур Бачарышвілі. Па яго словах, дагэтуль у Беларусі ніхто такой формы для школьнікаў не выпускаў. У кішэню касцюма ўстаўляецца спецыяльны абаронны матэрыял:
“З боку цела дзіцяці ўстаўляецца спецыяльная поліямідная пракладка, якая блакуе гэтае выпраменьванне. Тканіну вынайшлі ў Нямеччыне, на яе існуе каля 100 патэнтаў. Мы самі заварочвалі ў гэты кавалак тканіны тэлефон. І тэлефануеш, а ён адказвае, што тэлефон адключаны”.
Чаму ад выпраменьванняў вырашылі абараніць толькі хлопчыкаў, патлумачыла начальнік аддзела маркетынгу прадпрыемства Любоў Кісялёва:
“Таму што мы ж не можам зрабіць там для сотавага ўнутры для дзяўчынкі. Дзяўчынка такога не зразумее. У іх жа такія касцюмчыкі, прыталеныя... Пакуль мы дзяўчынкам не планавалі. Наверх жа мы ёй таксама кішэньку не зробім. Ну, ніяк пакуль. Пакуль толькі хлопчык сёлета. А на наступны год можа і для дзяўчынкі як-небудзь прыдумаем...”
Цімур Бачарышвілі кажа, што перш чым пачынаць шыць такія касцюмы для дзяўчынак, спачатку трэба вывучыць попыт на новую форму. Пакуль на яе, па словах дырэктара, не ўсе рэагуюць адэкватна:
“Для дзяўчынкі мы яшчэ думаем, мы пакуль вывучаем попыт. Бо ў адных гэта выклікае вялікую зацікаўленасць, а ў іншых поўную абыякавасць... І мы ўжо вырашылі, што ўжо толькі пасля таго як вывучым канкрэтны попыт, будзем карэктаваць сваю вытворчую праграму. Таму што сёння не ўсе адэкватна рэагуюць на гэта”.
Тым часам школьныя касцюмы з "абаронкай" з Бабруйска ўжо паступілі ў крамы сталіцы. Да пачатку навучальнага года прадпрыемства плануе пашыць іх аж 20 тысяч.
Фота: www.photosight.ru