Беларускія байцы выйшлі на паядынкі пад бел-чырвона-белым сцягам
Марк Мядзведзеў святкуе перамогу ў Маскве / скрыншот "Моцныя навіны"
13 снежня ў сеціве з'явіліся фота і відэа, як беларускія байцы выйшлі на міжнародныя паядынкі пад бел-чырвона-белым сцягам. Аб флэшмобе піша TRIBUNA.com.
Так, на турніры ММА ў Кітаі пад БЧБ-сцягам на рынг выйшла чэмпіёнка Беларусі па кікбокскінгу Вікторыя Двараніновіч. Пад нацыянальным беларускім сцягам святкаваў перамогу над Урысанам Какулбекавым на турніры "FFC-Selection: 5" у Маскве ураджэнец Гомеля Марк Мядзведзеў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.