Беларускія біятланісткі выйгралі “золата” ў эстафеце!

Беларускія біятланісткі выйгралі “золата” ў эстафеце!

Беларускія біятланісткі на Алімпіядзе ў Пхёнчхане выйгралі “золата” ў эстафеце! Гонка праходзіла ў складаных умовах надвор’я — у снег і завіруху. Не вельмі ўдала пачала Надзея Скардзіна, якая была 10-й. Ірына Крыўко выйшла на 3-е месца, якога аднак не змагла ўтрымаць — эстафету перадала на 5-й пазіцыі. Дынара Алімбекава пасля свайго другога агнявога рубяжу ішла першай! Аднак сіл у яе ужо не хапала, у выніку эстафету Дар’і Домрачавай яна перадала 4-й (адставанне ад зборнай Польшчы, якая была лідарам, складала 17 секунд). На першым агнявым рубяжы Дар’я адстралялася хутка і дакладна ды пайшла на лыжню першай! На другім спатрэбіліся 3 дадатковыя патроны. Але Домрачава пайшла на фініш першай і ўтрымала перавагу (перад самай лініяй фінішу яна згубіла чырвона-зялёны сцяг). Залаты медаль!

Другое месца — у Швецыі, трэцяе — у Францыі.

У Беларусі на Алімпіядзе ў Пхёнчхане два залатыя медалі і адзін сярэбраны.

Беларускія біятланісткі выйгралі “золата” ў эстафеце!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі