Беларускія біятланісты будуць выступаць у вышымайках (фотафакт)
Новая форма нацыянальнай зборнай на біятлоне аздобленая беларускім аргаментам і лагатыпам “Беларуськалія”.
Спартсмены нацыянальнай зборнай Беларусі па біятлоне займелі новую форму. Цяпер гэта белыя майкі і легінсы з набіўным малюнкам — нацыянальным беларускім арнаментам. У бела-чырвоную каляровую гаму касцюмаў дамешваецца таксама зялёны колер — гэта палосы, якія перакрыжоўваюць малюнак і як быццам абвіваюць фігуру спартсмена.
У гэтай форме беларускія спартсмены выступяць на сёлетнім чэмпіянаце свету па біятлоне, які пройдзе ў Фінляндыі. Ён распачнецца заўтра, 5 сакавіка.