Беларускія біятланісты занялі ў эстафеце толькі восьмае месца
15 лютага беларускія біятланісты занялі ў эстафеце на Алімпіядзе толькі восьмае месца. Пасля двух этапаў зборная была трэцяй (на іх паспяхова выступалі Мікіта Лабастаў і Дзмітрый Лазоўскі). Няўдалы выступ Максіма Вараб'я (два штрафных круга) адкінуў яе на 9-ю пазіцыю. Антон Смольскі завяршаў эстафету і крыху палепшыў сітуацыю.
У першай тройцы эстафеты зборныя Нарвегіі, Францыі і АКР (зборная Алімпійскага камітэта РФ). Беларусы адсталі ад пераможцы амаль на дзве хвіліны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.