У сераду ў Беларусі будзе да 28 градусаў цяпла

Ішоў "чацвёрты месяц лета"

Ішоў "чацвёрты месяц лета" / t.me/kopylbel/

У сераду, 18 верасня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Невялікія кароткачасовыя дажджы чакаюцца толькі на поўдні краіны ў дзённыя гадзіны.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +9 да +15 градусаў (на поўначы — 6-8 цяпла, у Мінску — ад +12 да +14), удзень — ад +23 да +28 (у сталіцы — ад +25 да +27).

У чацвер таксама пераважна без ападкаў. У дзённыя гадзіны прагназуецца да +26 градусаў (як і ў пятніцу).

У сераду ў Беларусі будзе да 28 градусаў цяпла
vk.com/belgidromet
У сераду ў Беларусі будзе да 28 градусаў цяпла

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі