Беларускія футбалісты прайгралі зборнай Галандыі — 1:3
Беларускія футбалісты прайгралі зборнай Галандыі ў кваліфікацыйным матчы да чэмпіянату свету-2018. 7 кастрычніка наша нацыянальная каманда прымала гасцей на “Барысаў-Арэне”. Лік у гульні адкрылі галандцы на 24-й хвіліне — адзначыўся Дэйві Прэпер. У пачатку другога тайма беларус Максім Валадзько зраўняў лік на 55-й хвіліне — 1:1.
Нашы футбалісты мелі шансы ўтрымаць нічыю, аднак у самай канцоўцы матчу госці на 84-й хвіліне рэалізавалі пенальці ў выкананні Ар’ена Робена, а ў самую апошнюю хвіліну забілі беларусам гол са штрафнога (Мемфіс Дэпай). Вынік — 1:3.
Пасля 9 тураў у кваліфікацыі Беларусь у сваёй групе А займае перадапошняе 5-е месца з 5 ачкамі і апераджае толькі зборную Люксембурга.