Беларускія гарналыжныя курорты — самыя папулярныя ў расійскіх турыстаў у СНД
Беларускія гарналыжныя курорты Лагойск і Сілічы — самыя папулярныя ў расійскіх турыстаў у СНД. Ад іх крыху адсталі азербайджанскія курорты Шахдаг і Туфандаг, Чымбулак у Алматы ў Казахстане. А самым папулярным накірункам для навагодніх і зімовых падарожжаў назвалі Мінск. Рэйтынг быў складзены агенцтвам ТурСтат па выніках аналізу папулярнасці турыстычных паездак, інфармуе сайт sb.by.
Падарожжа расійскіх турыстаў па СНД звычайна складае 3-5 дзён, за дзень яны трацяць ад 50 да 100 долараў.