Беларускія хакеісты прайгралі свой апошні матч на чэмпіянаце свету
Беларуская зборная прайграла свой апошні матч на чэмпіянаце свету ў Даніі. Гульня са зборнай Славакіі скончылася для нашых спартоўцаў з лікам 4:7 (0:2, 2:0, 2:5).
Першую шайбу славакі забілі ўжо на 18-й секундзе сустрэчы. Першы перыяд славацкая зборная закончыла, забіўшы ў браму беларусам дзве шайбы. У другім перыядзе наша каманда зраўняла лік, забіўшы таксама дзве шайбы. Асноўнае змаганне разгарнулася ў апошняй 20-хвілінцы, дзе славакі паказалі сябе мацнейшымі.
Нагадаем, што для беларускай зборнай гэты матч ужо нічога не вырашаў: наша каманда выбыла з элітнага ў першы дывізіён.