Беларускія хакеісты U-18 засталіся ў вышэйшым дывізіёне чэмпіянату свету
Беларуская юніёрская зборная па хакеі захавала за сабой месца ў мацнейшым дывізіёне чэмпіянату свету. У матчы за 9 месца беларусы адолелі аднагодак з Латвіі з лікам 3:1. Гэта была серыя да дзвюх перамогаў. Першы паядынак скончыўся для нашай каманды перамогай з лікам 2:0, затым латвійцы ўзялі рэванш — 3:2 і, нарэшце, яшчэ адна вікторыя беларусаў.
Хакейная каманда U-18 нашай краіны ўпершыню за 14 гадоў захавала прапіску ў ТОП-дывізіёне.
Год таму ў Мінску юнакі выйгралі чэмпіянат свету ў групе А дывізіёна І і выйшлі ў топ-дывізіён, дзе каманда не выступала з 2010 года. А сёлета яны яшчэ і здолелі ў ім утрымацца.
Налета юніёры зноў выступяць у эліце на турніры ў Расіі.