Беларускія клубы не дапусцяць да ўдзелу ў хакейнай Лізе чэмпіёнаў

Беларускія клубы не дапусцяць да ўдзелу ў хакейнай Лізе чэмпіёнаў

Сёлета беларускія клубы не прымуць удзел у хакейнай Лізе чэмпіёнаў, паведамляецца на афіцыйным сайце спаборніцтваў.

Савет Лігі патлумачыў такое рашэнне: "У сувязі з непрадказальнай сітуацыяй у краіне ўдзел каманды з Беларусі ў Лізе чэмпіёнаў на гэты момант будзе занадта рызыкоўным для ўсіх зацікаўленых бакоў".

Гэтае рашэнне датычыць як нацыянальнага чэмпіёна, так і магчымага пераможцы Кантынентальнага Кубка з Беларусі. У фінал Кантынентальнага Кубка выйшаў клуб "Гомель".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі