Чырцоў расказаў, як яго высылалі з Беларусі

Чырцоў расказаў, як яго высылалі з Беларусі

Расійскага апазіцыянера Мікіту Чырцова, высланага з Беларусі, у Расіі не затрымалі. Пра гэта ён сам распавёў у каментары сайту "Медиазона". 

Па словах хлопца, ён адпачываў у Беларусі з 3 жніўня. 28 жніўня ў хостэл да яго прыйшлі два міліцыянты і забралі ў пастарунак. 

Чырцоў быў абвешчаны ў вышук расійскай паліцыяй. Яго падазраюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках і ў гвалце ў дачыненні да супрацоўніка паліцыі. 

У Беларусі Чырцову забаранілі ўезд у краіну на 10 гадоў. 30 жніўня хлопца выслалі самалётам кампаніі "Белавія". 

У аэрапорт яго даставілі мінскія міліцыянты. "Яны прынялі грошы, у мяне забралі крэдытную карту, я назваў пін-код. Я сядзеў у машыне, і супрацоўнікі [купілі квіток на самалёт]", — распавёў Чырцоў.

Дарэчы, у аэрапорце "Дамадзедава" яго не затрымалі, хаця дзяўчына на пашпартным кантролі з кімсьці кансультавалася па тэлефоне, кажа апазіцыянер. 

Мікіта Чырцоў — удзельнік масавай маскоўскай акцыі 27 ліпеня. Яе ўдзельнікі пратэставалі супраць таго, што на мясцовых выбарах не былі зарэгістраваныя незалежныя кандыдаты. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі