Беларускія мытнікі затрымалі 40 тон сыру з Еўрасаюза (фота)

Беларускія мытнікі затрымалі 40 тон сыру з Еўрасаюза (фота)

Беларускія мытнікі затрымалі 40 тон сыру з Еўрасаюза. Па дакументах груз везлі, як “сырны прадукт”. Але высветлілася, што насамрэч у трох грузавіках знаходзіўся сыр з Германіі, Галандыі і Францыі. Яго кошт істотна перавышаў цану заяўленага груза. Суб’ект гаспадарання з Мінскай вобласці хацеў зэканоміць на мытных плацяжах каля 500 тысяч рублёў.

Як інфармуе прэс-служба Мінскай рэгіянальнай мытні, мытны дагляд праводзіўся ў пунктах мытнага афармлення “Мінск-Белмытсервіс-2” і “Белмытсервіс-ТЛЦ”. Сыр, які незаконна перамяшчаўся праз мяжу, забраны. Яго кошт ацэнены на суму больш за 1 мільён 200 тысяч рублёў. Распачатыя крымінальныя справы.

Беларускія мытнікі затрымалі 40 тон сыру з Еўрасаюза (фота)
Фота: customs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі