Беларускія назіральнікі не паехалі на выбары ў ЗША

Беларускія назіральнікі не паехалі на выбары ў ЗША

Прадстаўнікі беларускага Цэнтрвыбаркама не паехалі назіраць за прэзідэнцкімі выбарамі ў ЗША. "Нас не запрашаюць, таму мы не паехалі", — адказала на роспыты Еўрарадыё старшыня беларускага ЦВК Лідзія Ярмошына.

"ЦВК запрашае [назіраць за выбарамі ў Беларусі] сваіх калег з цэнтральных выбарчых органаў на парытэтнай аснове. Мы запрашаем тых, хто запрашае нас, — удакладніла сітуацыю загадчыца арганізацыйна-прававым аддзелам беларускага ЦВК Алена Дмухайла. — А пра Амерыку вам нічога сказаць не магу. Мы іх не запрашалі, і яны нас таксама".

Пры гэтым амерыканцы ўхітраюцца назіраць за выбарамі ў Беларусь без запрашэння. Але не ў "сваёй" амерыканскай дэлегацыі, а ў складзе місіі АБСЕ. Напрыклад, на апошніх парламенцкіх выбарах, што адбыліся 11 верасня 2016 года, сярод еўрапейскіх назіральнікаў працаваў Скот Рональд — колішні часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі.

У ЗША кожны штат сам вызначае, ці могуць міжнародныя назіральнікі прысутнічаць на выбарчых участках. Законамі шэрагу штатаў гэта забаронена.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі