Беларускія памежнікі затрымалі паляка, які пераляцеў мяжу на параплане

Беларускія памежнікі затрымалі паляка, які пераляцеў мяжу на параплане

Беларускія памежнікі затрымалі паляка, які пераляцеў мяжу на параплане. Здарэнне адбылося 11 чэрвеня каля пункта пропуску “Казловічы”.

Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, памежнікі заўважылі параплан, які ляцеў з Польшчы, на вышыні каля 1000 метраў. “Сігналы” пра аб’ект паступалі і ад мясцовых жыхароў. У выніку парушальніка затрымалі адразу пасля прызямлення. Ён паспеў заляцець на беларускую тэрыторыю на 600 метраў.

Адзначаецца, што грамадзяніну Польшчы 42 гады. Ён сцвярджае, што падчас палёту згубіў арыентацыю на мясцовасці. Калі ж прызямліўся, быў перакананы, што знаходзіцца на польскай тэрыторыі каля горада Бяла-Падляска. Таму і здзівіўся, пабачыўшы беларускіх памежнікаў. Мужчыне пагражае буйны штраф, дэпартацыя і забарона на ўезд у нашу краіну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі