Беларускія тэлеканалы агітуюць за датэрміновае галасаванне на выбарах

Беларускія тэлеканалы агітуюць за датэрміновае галасаванне на выбарах

Увечары 4 жніўня адразу два значныя беларускія тэлеканалы ў сваіх аналітычных праграмах прысвяцілі сюжэты датэрміноваму галасаванню на выбарах. Адпаведныя сюжэты выйшлі на тэлеканалах АНТ і "Беларусь 1". Журналісты прыводзілі ў прыклад Фінляндыю, Вялікабрытанію, Нямеччыну, Японію, ЗША ды іншыя краіны. Паведамлялася, што датэрміновае галасаванне на выбарах у гэтых краінах з'яўляецца нормай, а месцамі існуе нават галасаванне па пошце.

Тэлесюжэты выйшлі напярэдадні таго, як датэрміновае галасаванне на парламенцкіх выбарах стартуе ў Беларусі. Гэта адбудзецца 6 верасня. Менавіта гэтая працэдура выклікае найбольшыя прэтэнзіі ў незалежных назіральнікаў. Яны зазначаюць, што беларускіх выбарцаў прымушаюць да датэрміновага галасавання, а скрыні з бюлетэнямі застаюцца без нагляду, што вядзе да фальсіфікацыяў.

Старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына ў праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ заявіла, што датэрміновае галасаванне адпавядае ўсім патрабаванням АБСЕ. Дарэчы, і сама яна будзе галасаваць датэрмінова, бо 11 верасня будзе моцна занятая на працы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі