Беларускія тэнісісты Івашка і Герасімаў прайшлі ў асноўную сетку US Open
Беларускія тэнісісты Ягор Герасімаў і Ілля Івашка выйшлі ў асноўную сетку адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе.
Герасімаў (129 ATP) у кваліфікацыі абыграў чэшскага спартсмена Лукаша Расола (150) — 6:2, 6:7, 7:6. У асноўнай сетцы ён будзе гуляць з Ллойдам Харысам (99), які прадстаўляе ПАР.
Івашка (143) перамог паляка Каміла Майчрзака (94) — 6:1, 7:5. Яго новым сапернікам стане Танасі Какінакіс (203) з Аўстраліі.