Беларускія ўлады хочуць сабраць больш падаткаў з рамеснікаў
Цяпер камісіі будуць вырашаць, ці сапраўдныя ў Беларусі рамеснікі / 1prof.by
З 1 ліпеня рамеснікам прыйдзецца пацвярджаць свой статус праз камісіі ў адміністрацыях раёнаў. Калі мясцовыя органы скажуць, што іх дзейнасць адносіцца да рамеснай, можна будзе выплочваць рамесніцкі сбор. Цяпер гэта 6 рублёў штомесяц.
Хто не атрымае пацверджанне, павінны будуць плаціць падатак на прафесійны даход. Цяпер ён складае 10% або 20% у залежнасці ад даходаў і статуса плацельшчыка.
Пра новаўвядзенні расказала першая намесніца старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч.
Толькі ў Мінску цяпер зарэгістравана каля 13 тысяч рамеснікаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.