Беларускія журналісты выйгралі ў Камітэце ААН справу супраць Беларусі

Таццяна Смоткіна і Зміцер Лупач / БАЖ
Таццяна Смоткіна і Зміцер Лупач / БАЖ

ААН прызнала, што беларускія ўлады парушаюць правы журналістаў. І загадала так больш не рабіць.

У Камітэт па правах чалавека звярнуліся чатыры беларускія журналісты — Таццяна Смоткіна, Зміцер Лупач, Тамара Шчапёткіна і Ларыса Шчыракова. Усе яны былі прыцягнутыя да адказнасці і аштрафаваныя "за распаўсюд прадукцыі СМІ без адпаведнай акрэдытацыі". Камітэт ААН пацвердзіў, што Беларусь парушае іх права збіраць і распаўсюджваць інфармацыю, а таксама права свабодна выказваць думкі.

Камітэт пастанавіў кампенсаваць журналістам штрафы, якія яны атрымалі за працу без акрэдытацыі, паведамляе БАЖ. Таксама Камітэт ААН заклікаў беларускія ўлады перагледзець законы і прадухіліць пераслед журналістаў у будучыні.

Зрэшты, можна адразу прагназаваць, што афіцыйны Мінск праігнаруе гэтае рашэнне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі