Беларусы атрымалі з Расіі 150 тон кавуноў і не заплацілі

Кавуны з Расіі / Скрыншот з відэа МУС
Кавуны з Расіі / Скрыншот з відэа МУС

Беларусы атрымалі з Расіі 150 тон кавуноў і не заплацілі. Пра гэтую крымінальную гісторыю распавялі ў МУС РБ. Затрыманыя 43-гадовы мінчук і яго 63-гадовая саўдзельніца. Яны праз інтэрнэт знайшлі трох расійскіх пастаўшчыкоў, дамовіліся купіць у іх 150 тон кавуноў з адтэрміноўкай плацяжу. Цалкам разлічыцца абяцалі пасля рэалізацыі іх у Мінску. Але пасля атрымання грузу на больш чым 2,7 млн расійскіх рублёў (гэта 43 тысячы беларускіх рублёў), яны перасталі выходзіць на сувязь.

Высветлілася, што кавуны былі прададзены на рынку танней за сабекошт, а атрыманыя грошы патрачаныя на асабістыя патрэбы. Пастаўшчыкі звярнуліся ў міліцыю, крымінальную справу распачалі па факце махлярства ў асабліва буйным памеры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі