Беларусы Cold in May разагрэюць Diorama на канцэрце ў Мінску

Беларускі synth-gothic праект Cold in May адкрые мінскі канцэрт Diorama. Музыкі да статуса “сапорту” паспелі прызвычаіцца: за 6 гадоў існавання добра пафестывалілі (“Blast W!nter Show Festival”, “IX Moscow Synthetic Snow Festival”), гралі перад Deine Lakaien і Diary Of Dreams.

“Гэта ж чарговы канцэрт! А канцэртам мы заўжды рады! — каментуе для Еўрарадыё Lars, клавішнік Cold in May. — Мы сыграем нашу асноўную праграму, якая складаецца з альбома “Gone Away With Memories", ды некалькіх новых кампазіцый!”

11 красавіка канцэптуальная электроніка ад майстроў synthpop ды darkwave Diorama упершыню загучыць у Мінску. Гурт вязе ў Беларусь апошні альбом “Even The Devil Doesn’t Care”. Diorama ўжо распачала тур па Германіі. Беларускія арганізатары канцэрта мяркуюць, што музыка Diorama будзе цікавай для ўсіх, хто захапляецца творчасцю Depeche Mode.

Падрабязнасці пра канцэрт шукайце ў нашай афішы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі