Беларусы, магчыма, змогуць лётаць на Кубу з Мінска
Самолёт венесуэльской авиакомпании Conviasa / N509FZ
Венесуэльская авіякампанія Conviasa, магчыма, будзе вазіць беларусаў на Кубу.
— Вялікая праца была праведзена з кампаніяй Conviasa. Але гэта пытанне яшчэ прапрацоўваецца. Жаданне ёсць. І, думаю, патэнцыял нашых турыстаў таксама будзе, — сказаў у эфіры АТН дырэктар Нацыйнага аэрапорта Мінск Вячаслаў Харанека.
Ён мяркуе, што, калі такія рэйсы будуць запушчаны, могуць “падцягнуцца” і расійскія турысты.
Цяпер у венесуэльскай Conviasa ёсць рэйсы на Кубу з Масквы. З гэтага лета яна здзяйсняе пералёты ў кубінскую сталіцу — Гавану.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.