Беларусы не пацярпелі пры крушэнні турыстычнага карабля ў Анталіі
У Турцыі каля берагоў Анталіі 3 верасня зазнала крушэнне турыстычнае судна. Грамадзян Беларусі сярод пацярпелых не было. Пра гэта ў эфіры тэлеканала АНТ паведаміў амбасадар нашай краіны ў Турцыі Андрэй Савіных.
"Экіпаж паспеў своечасова падаць сігнал трывогі. Па тых вычарпальных дадзеных, якія мы атрымалі, беларусаў на борце гэтага катара не было", — заявіў дыпламат.
Паведамляецца, што турыстычны карабель выправіўся ў аднадзённы тур, нягледзячы на дажджлівае і ветранае надвор'е. З улікам неспрыяльных ўмоваў надвор'я капітан карабля вырашыў вярнуцца ў порт, аднак зрабіць гэта не паспеў. Пасля развароту ў 26,5 км ад берага карабель раптоўна пачаў хіліцца і перакуліўся на бок.
Турэцкая берагавая ахова і марская паліцыя выратавалі з вады 82 пасажыраў, 33 з іх былі параненыя. Паводле апошніх звестак, дзве пасажыркі карабля з Турцыі і Лівана прапалі без вестак. Іх працягваюць шукаць.