Беларусы правалілі спрынтарскую гонку на этапе Кубка свету па біятлоне

Сёння ў Нямеччыне ў рамках чарговага этап Кубка свету па біятлоне адбылася спрынтарская гонка сярод мужчынаў на 10 кіламетраў.
Лепшым з беларусаў на 56-м месцы фінішаваў Рустам Валіулін, які дапусціў тры промахі. Сяргей Новікаў толькі аднойчы не патрапіў у цэль, але адстаў ад пераможцы амаль на тры хвіліны. У выніку — 65-я пазіцыя.

Таксама з адным промахам фінішаваў Аляксандр Сыман, які заняў 73-е месца. 99-м закончыў гонку Віктар Шаталін, які зарабіў 5 штрафных кругоў і адстаў ад лідэра на 6 хвілін 19 секунд. Перамогу святкаваў немец Міхаэль Грайс, на другім месцы расіянін Максім Чудаў, на трэцім — яшчэ адзін прадстаўнік Нямеччыны Аляксандр Вольф.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі