Беларусы прайгралі расіянам, але Калюжны і Мялешка — сярод лідэраў

Хакейная зборная Беларусі паражэннем скончыла гульні першага этапу чэмпіянату свету. Сёння каманда Эдуарда Занкаўца саступіла расіянам — 1:3 (0:1, 0:2, 1:0). Адзіная шайба ў нашай каманды на рахунку Аляксея Калюжнага.
Дарэчы, Калюжны на дадзены момант займае трэцяе месца сярод бамбардзіраў чэмпіянату. У яго 4 ачкі — 3 закінутыя шайбы і адна галявая перадача. Таксама 4 ачкі ў Дзмітрыя Мялешкі, у якога на рахунку 1 закінутая шайба і тры галявых перадачы, і чацвёртае месца сярод бамбардзіраў. А лідыруюць Марцін Плюс са зборнай Швейцарыі і Ярамір Ягр з каманды Чэхіі, у якіх па 5 балаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі