Беларусы саступаюць партугальцам у матчы Кубка Дэвіса — 1:2
Беларускія тэнісісты прайгралі парную сустрэчу ў матчы першай Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса, у якім змагаюцца са зборнай Партугаліі. Сёння ў другі дзень спаборніцтваў у мінскім Палацы тэнісу Ілля Івашка і Андрэй Васілеўскі сустрэліся з тандэмам Жаау Соуза і Педра Соуза і саступілі — 3:6, 6:7 (7:8).
Цяпер лік у матчы Беларусь — Партугалія стаў 1:2. Калі госці выйграюць наступны адзіночны паядынак, то ўжо забяспечаць сабе вікторыю.
Сёння будуць яшчэ дзве сустрэчы: Ягор Герасімаў гуляе з Жаау Соузай, а Ілля Івашка — з Жаау Дамінгешам.
Пасля першага дня матча лік быў 1:1: спачатку Ілля Івашка саступіў Жаау Соузе, а затым Ягор Герасімаў перамог Жаау Дамінгеша.