Беларусы сталі менш ездзіць у Літву
Колькасць грамадзян Беларусі, якія наведваюць Літву, па выніках 2008 года можа скараціцца на 40% у параўнанні з 2007 годам. Пра гэта ў інтэрв'ю расійскаму агенцтву ПРАЙМ-ТАСС паведаміў амбасадар Беларусі ў Літве Ўладзімір Дражын. Дыпламат адзначыў, што летась было 500 тысяч паездак нашых грамадзян у Літву. А па выніках гэтага года чакаецца, што гэтая колькасць скароціцца на 40%.
На думку амбасадара, галоўная прычына — у павелічэнні кошту віз Літвы для грамадзян Беларусі пасля ўступлення краіны ў Шэнгенскую зону, паведамляе агенцтва DELFI.
Нагадаем, што раней з'явілася інфармацыя, што грамадзяне Беларусі сталі значна менш ездзіць таксама ў суседнюю Польшчу.