Беларусы ў студзені прадалі валюты амаль столькі ж, колькі купілі

Беларусы ў студзені прадалі валюты амаль столькі ж, колькі купілі

Беларусы ў студзені 2019-га прадалі валюты амаль столькі ж, колькі купілі. Пра гэта сведчаць статыстычныя дадзеныя Нацбанка. За першы месяц года фізічныя асобы прадалі валюты на 683,3 млн долараў у эквіваленце, а купілі 677,5 мільёна долараў. Чысты продаж склаў 5,8 мільёна долараў, інфармуе belta.by. За мінулы год фізічныя асобы ў нашай краіне прадалі валюты на 1,1 мільярда долараў больш, чым купілі.

Суб'екты гаспадарання — рэзідэнты Беларусі за студзень прадалі замежнай валюты на 1,5098 млрд долараў у эквіваленце, а купілі 1,5764 млрд долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі