Лукашэнка нагадаў кіраўніку Нацбанка, што грошы любяць цішыню

Лукашэнка нагадаў кіраўніку Нацбанка, што грошы любяць цішыню

7 лютага Аляксандр Лукашэнка сустрэўся са старшынёй праўлення Нацбанка Паўлам Калаўрам, паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі.

Лукашэнка адзначыў заслугу Нацбанка ў тым, што на фінансавым рынку краіны спакойна. Кіраўнік дзяржавы падзякаваў галоўнаму банку краіны за фінансавую стабільнасць: "Як бы нас нехта там ні падкрытыкоўваў, тое, што было, і тое, што ёсць, — гэта неба і зямля. Можа, камусьці не падабаецца занадта жорсткая фінансавая палітыка ў дзяржаве, але яна накіраваная на захаванне стабільнасці. Таму я баюся казаць дзякуй, але тым не менш работнікі Нацыянальнага банка заслугоўваюць гэтай падзякі".

Разам з тым Лукашэнка нагадаў банальную сентэнцыю, што грошы любяць цішыню: "Апошнім часам мы менш гаворым пра грошы, фінансы. Кажуць, грошы любяць цішыню. Мы следуем гэтым прынцыпам".

Таксама на сустрэчы таксама абмяркоўваліся мерапрыемствы да 25-годдзя беларускай валюты. "Хто як яе называў: зайчыкам і гэтак далей. Але я ўзгадваю тыя часы, калі ўраду, Вярхоўнаму Савету даводзілася дзейнічаць у жорсткіх умовах. Вы гэта ўсё бачылі, з чаго нам даводзілася пачынаць. Мы паступова выбудоўвалі сваю грашовую сістэму, стваралі сваю грашовую адзінку. Сёння ўжо ніхто не кажа, што яна такая-сякая і не такая", — цытуе прэс-служба словы кіраўніка дзяржавы.

Дарэчы, уласныя разліковыя білеты Нацбанк Беларусі ўвёў яшчэ ў 1992 годзе. Яны хадзілі паралельна з старымі савецкімі рублямі. І да 1994 года кошты вылічваліся паралельна ў беларускіх рублях ("зайчыках") і ўмоўных савецкіх, якія былі ў 10 разоў таннейшыя. Толькі пасля дэнамінацыі 1994 года кошты сталі абазначацца выключна ў беларускай валюце. 

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Еўразум" за 07.02:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі