Беларусы Варшавы адзначылі Дзень беларускай вайсковай славы (фота)

8 верасня беларусы Варшавы адзначылі Дзень Беларускай Вайсковай Славы традыцыйным шэсьцем ад помнікa генерала дэ Голя да памятнай шыльды беларускаму генералу Станіславу Булак-Балаховічу.  Арганізатарам акцыі стала таварыства "Беларуская Нацыянальная Памяць", у мерапрыемстве прынялі актыўны ўдзел стыпендысты праграмы Кастуся Каліноўскага, што распачынаюць у гэтым годзе вучобу ў польскіх ВНУ.

Каля шыльды Балаховіча прысутныя ўшанавалі памяць усіх беларускіх ваяроў, што пад бел-чырвона-белым сцягам, як і ў 1514 годзе, змагаліся за незалежнасць Бацькаўшчыны.








Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі