Беларусы выйгралі 100 тысяч долараў на конкурсе стартапаў ў Польшчы
Беларусы Сяргей Хурс і Дзмітры Марозаў выгралі ў варшаўскім конкурсе стартапаў Wolves Summit прыз у 100 тысяч долараў за тое, што вынайшлі пабытовы зубны сканер, які можа прадказваць праблемы з карыесам.
Toothscanner выглядае, як зубная шчотка. Каб ім скарыстацца, трэба правесці прыладу ўздоўж зубоў. Сканер “прачытае” інфармацыю аб стане ротавай паражніны і перадасць яе ў дадатак смартфона свайго ўладальніка. Які ў сваю чаргу мусіць паведаміць пра магчымыя праблемы з зубамі.
Карысць прылады ў тым, што даведаўшыся пра карыес на пачатковай стадыі, чалавек раней звернецца да стаматолага і не будзе траціць вялікія грошы на пламбаванне.
У конкурсе ўдзельнічала 300 стартапаў, паведамляе Беларускі партызан.
Пабытовы сканнер зубоў — не адзіная бізнес-ідэя, над якой працуюць Хурс і Марозаў. У беларусаў яшчэ ёсць праект Tesla Suit — касцюм, цалкам інтэграваны ў віртуальную рэальнасць. Касцюм выконвае падвойную ролю: па-першае, захоплівае рух свайго ўладальніка, а па-другое, стымулюе адчуванні на скуры чалавека праз малюсенькія электрычныя імпульсы.
Галоўнае фота: З архіва Мікалая Халезіна