Беларусы, якія 1,5 года хаваліся ў шведскай амбасадзе, абвясцілі збор грошай
Бацька і сын Кузнечыкі, якія паўтара года хаваліся ў шведскай амбасадзе ў Мінску, абвясцілі збор сродкаў.
Як распавядала Еўрарадыё, мужчыны схаваліся ў амбасадзе ад сілавікоў увосень 2020-га, пераскочыўшы цераз плот. Толькі на пачатку чэрвеня 2022-га ім удалося перабрацца ў Латвію, дзе яны папрасілі прытулку.
Як тлумачаць віцябляне, усе ашчаджэнні за гэты час былі выдаткаваныя на ўтрыманне сям'і.
"Уладзіславу патрабуецца анкалагічнае абследаванне, нам абодвум трэба лячыць зрок. Нам таксама патрэбныя грошы на пражыванне, пакуль мы не атрымаем дазвол на працу", — пішуць Кузнечыкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.