Беларусы, якія папрасілі аб міжнароднай абароне, усё ж трапілі ў Польшчу
Праверка дакументаў на польскай мяжы / https://twitter.com/Straz_Graniczna
Беларусы, якія папрасілі аб міжнароднай абароне, усё ж трапілі ў Польшчу, паведамляе @belsat. Напярэдадні стала вядома, што польскія памежнікі ў Тэрэспалі адмовіліся прапусціць праз мяжу хлопца і дзяўчыну, у якіх не было візы. Яны прасілі аб міжнароднай абароне і сцвярджалі, што ў РБ на іх распачалі справу за данаты ў фонд BYSOL.
"Іх ужо не змогуць вярнуць зараз. Усё, можна казаць, што яны ў бяспецы", — кажа юрыст, які дапамагае беларусам. Памежнікі абавязаныя прыняць у іх заяву на міжнародную абарону і цягам 48 гадзінаў перадаць справу начальніку Упраўлення спраў замежнікаў. Пасля падачы заявы найхутчэй беларусаў адпусцяць на "прыватнае пражыванне", паколькі яны маюць знаёмых у Польшчы.
Кіраўнік BYSOL Андрэй Стрыжак піша, што "ў гэтай гісторыі яшчэ рана ставіць кропку".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.