"Белавія" адмяняе дзве траціны рэйсаў у Ізраіль

"Белавія" адмяняе дзве траціны рэйсаў у Ізраіль

Авіякампанія "Белавія" з 13 па 31 сакавіка 2020 года адмяняе рэйсы ў Ізраіль па аўторках і чацвяргах. Як паведамляецца на сайце авіякампаніі, у яе раскладзе часова застануцца палёты толькі па нядзелях.

Як паведамлялася раней, у Ізраілі з 12 па 31 сакавіка ўведзеныя абмежаванні на ўезд замежнікаў, якія не маюць грамадзянства Ізраіля або ізраільскага віду на жыхарства. 

Пад выключэнне з гэтых правілаў трапляюць:

замежныя грамадзяне, якія маюць спецыяльныя дазволы Міністэрства па міграцыі ці Міністэрства аховы здароўя Ізраіля;

пасажыры-замежнікі, якія будуць знаходзіцца ў Ізраілі больш за 14 дзён і могуць пацвердзіць магчымасць прайсці хатні каранцін у адпаведнасці з патрабаваннямі Міністэрства аховы здароўя Ізраіля і даць адрас і нумар тэлефона асобы ў Ізраілі, якая пацвердзіць размяшчэнне ў хатнім каранціне.

"Белавія" абяцае поўнае вяртанне грошай па квітках на рэйсы Мінск — Тэль-Авіў — Мінск з вылетам з 12 па 31 сакавіка 2020 года ўключна. Другі варыянт — аднаразовы перанос палёту да 31 траўня 2020 года без дадатковага збору ў межах аднаго класа абслугоўвання па гэтым жа маршруце. 

Як паведамляла Еўрарадыё, напярэдадні МЗС Беларусі не рэкамендаваў грамадзянам нашай краіны наведваць Італію і Ізраіль у сувязі з мерамі, якія там прымаюць для барацьбы з каранавірусам. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі