"Белавія" верне грошы пасажырам, якіх да 16 красавіка не пускаюць у ЕС

"Белавія" верне грошы пасажырам, якіх да 16 красавіка не пускаюць у ЕС

"Белавія" памяняе квіткі на іншую дату або верне грошы за іх пасажырам, якія да 16 красавіка не могуць вылецець у Еўрасаюз. Адпаведнае паведамленне з'явілася на сайце авіякампаніі. 
 
Гэтая мера звязаная з тым, што ў рамках стрымлівання пандэміі каранавіруса дзяржавы-чальцы ЕС вырашылі з 18 сакавіка абмежаваць усе другарадныя паездкі для грамадзян трэціх краін, у тым ліку беларусаў. Абмежаванне працягнецца да 16 красавіка. 

"Белавія" падкрэслівае, што вярнуць грошы або памяняць дату вылету на адмененыя рэйсы можна будзе да 31 снежня 2020 года.

Пасажырам, чые рэйсы адмянілі, не трэба бегчы ці ў прадстаўніцтвы авіякампаніі тэрмінова — звярнуцца можна будзе ў любы час да канца 2020 года. 

Праўда, памяняць дату вылету можна будзе толькі адзін раз. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі