“БелГазета” — змена дырэктара ці рэйдарскі захоп выдання?
Дырэктарам БелГазеты стаў вядомы ў Беларусі праваабаронца, кіраўнік праваабарончай арганізацыі “Нью платформ інавэйшан” Андрэй Бандарэнка. Уладальнік асноўнага пакета акцый “БелГазеты”, былы дырэктар выдання Кірыл Жываловіч назваў абранне Бандарэнкі на пасаду дырэктара рэйдарскім захопам.
Якім чынам новы дырэктар можа быць прызначаны на пасаду без згоды ўладальніка асноўнага пакета акцый газеты? Якое дачыненне да журналістыкі і канкрэтна “БелГазеты” мае праваабаронца Бандарэнка? У чым сэнс рэйдарскага захопу “БелГазеты” і хто гэты захоп арганізаваў? Ці сапраўды Бандарэнка “агент рускага свету”, як гэта пішуць асобныя каментатары ў сацыяльных сетках? Як зменіцца газета з прыходам новага дырэктара і ці здолее яна выйсці з фінансавага крызісу?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар “БелГазеты” Андрэй Бандарэнка.
Слухаць ці запампаваць падкаст эфіру ніжэй.