"Белінфакам" незадаволены манаполіяй "Белтэлекаму"
Асацыяцыя "Белінфакам" накіравала зварот да міністра эканомікі Мікалая Снапкова. Як паведамляе electroname.com, міністру паведамілі, нацыянальны аператар "Белтэлекам" стварае няроўныя ўмовы для аператараў электрасувязі.
Існуе шматразовая розніца ў коштах доступу ў сетку інтэрнэт для абанентаў "Белтэлекаму" і аператараў электрасувязі. Такая коштавая палітыка не дазваляе знізіць кошту доступу ў Сеціва на рынку ў цэлым, скардзяцца чальцы "Белінфакаму".
У звароце выказваюцца прапановы пра прыняцце мер па недапушчэнні і спыненню нядобрасумленнай канкурэнцыі. Няроўнасць у коштах прапануецца ліквідаваць.
Дарэчы, раней "Белтэлекам" таксама быў чальцом асацыяцыі.