"Беллегпрам" працягвае вайну з "сэкандамі" і рыхтуе новую забарону
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) прапануе абмеркаваць праект пастановы Саўміна. Гэты дакумент забараняе прадаваць ужываную вопратку, галантарэйныя тавары і абутак у той жа краме, дзе прадаюцца новыя тавары, паведамляе БЕЛТА.
Распрацаваны гэты парект па прапанове канцэрна "Беллегпрам". Галоўная мэта — дадатковае абмежаванне продажу тавараў у крамах "сэканд-хэнд". У канцэрне спасылаюцца на тое, што ў крамах "сэканд-хэнд" часта прадаюць стокавыя тавары побач з ужыванымі.
"Арганізацыі і фізічныя асобы-імпарцёры, дэкларуючы стокавыя тавары ў якасці сэканд-хэнду, фактычна ўхіляюцца ад выплаты мытных пошлін на новыя гатовыя вырабы (у сярэднім 15% ад рэальнага кошту). Пры гэтым дзеючыя ў Беларусі структуры, якія вядуць аптовы і рознічны гандаль сэканд-хэнд, у сваіх рэкламна-інфармацыйных матэрыялах нават не хаваюць, што частка прадукцыі, якая рэалізуецца — новыя стокавыя вырабы", — тлумачаць у МАРГ.
Абмеркаваць праект пастановы можна на сайце МАРГ па гэтай спасылцы.
Канцэрн "Беллегпрам" ужо амаль год вядзе вайну з "сэкандамі". Яго кіраўніца Тацяна Лугіна лічыць крамы ўжыванай вопраткі асноўным канкурэнтам "Беллегпраму".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.