Белтэлерадыёкампанія пачала прыём заявак на "Еўрабачанне-2018"

Белтэлерадыёкампанія пачала прыём заявак на "Еўрабачанне-2018"

Увечары 1 снежня Белтэлерадыёкампанія аб'явіла прыём заявак на конкурс "Еўрабачанне-2018". Яны прымаюцца да 26 снежня. Згодна з палажэннем, апублікаваным на сайце кампаніі, адборачны тур пройдзе не пазней 14 студзеня. 


У фінале могуць выступіць да 15-ці артыстаў. Вызначаць прадстаўніка Беларусі на конкурсе будуць, як і летась, і журы, і гледачы. 


Пераможца будзе вядомы да 1 сакавіка.

 

Конкурс "Еўрабачанне-2018" пройдзе ў траўні ў сталіцы Партугаліі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі