Без Білета дораць навагодняе караоке

На старонцы каманды “Без Білета” з’явіўся новы рэліз – караоке-складанка “Всё сразу!”. Такім чынам гурт вырашыў працягнуць перадсвяточную традыцыю, пачатую ў мінулым годзе. У складанку ўвайшлі караоке-версіі песень “Всё сразу!”, “Танцуй” і “Антициклон”, якія суправаджаюцца святочным відэапрывітаннем ад удзельнікаў “Без Білета”.

Па словах Віталя Артыста, навагодняя складанка ўключае кампазіцыі, мінусоўкі якіх найчасцей цікавяць прыхільнікаў.

Нагадаем, 12 снежня ў клубе “Рэактар” суаўтарка большасці песень “Без Білета”, а таксама рэжысёрка кліпаў гурта Таня Кушнер прадставіць сваю сольную праграму “Акіяны”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі