Без электрычнасці былі 839 населеных пунктаў Беларусі

Без электрычнасці былі 839 населеных пунктаў Беларусі

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях падлічыла наступствы стыхіі, якая абрынулася на Беларусь 3 ліпеня. Як паведамляла Еўрарадыё, у розных рэгіёнах нашай краіны прайшлі залевы, навальніцы з моцным ветрам (парывы да 21 метра за секунду), градам. Без электрычнасці былі 839 населеных пунктаў нашай краіны, 105 сельскагаспадарчых будынкаў і 2838 трансфарматарных падстанцый. Над ліквідацыяй наступстваў стыхіі працуюць рамонтныя брыгады.

Вядома, што ў Мінску былі 8 выпадкаў падзення дрэваў, пры гэтым былі пашкоджаныя 7 аўтамабіляў. Пацярпелых не было. Больш падрабязна гл. тут.

З'явіліся здымкі з месца падзення 10-метровай вежы ў Капыльскім раёне

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі