“Беспраблемныя выбары” за кошт суверэнітэту краіны: ці магчымыя яны? Эфір
Роза Турарбекава
Падчас сустрэчы з Пуціным у Мінску Лукашэнка падпісаў дамову “аб гарантыях бяспекі” паміж Беларуссю і Расіяй. Поўнага зместу гэтага дакумента беларусам так і не паказалі. Але і размовы пра “адзіны рынак электраэнергіі”, “зняцце супярэчнасцяў у падатковай і мытнай сферах” на фоне падпісання вышэйзгаданага дакумента гучалі пагрозліва. Як сведчанне таго, што Масква напярэдадні выбараў даціснула Лукашэнку па тых пазіцыях, на якія раней ён не пагаджаўся.
Ці сапраўды ў межах Саюзнай дзяржавы Масква дамаглася ад Мінска падпісання дакументаў, якія замацоўваюць курс на страту суверэнітэту Беларусі? Як падзеі ў Сірыі ўплываюць на наш рэгіён і ці чакаць Еўропе новых хваляў мігрантаў з гэтай краіны? Ці стаў адметнай падзеяй Стратэгічны дыялог з ЗША, які прайшоў у Вільні, і чаму на яго так нервова адрэагавалі ў Мінску? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.