Bild: Зяленскі запрасіў ва Украіну прэзідэнта і ўрад Германіі

Bild: Зяленскі запрасіў ва Украіну прэзідэнта і ўрад Германіі

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі запрасіў федэральнага прэзідэнта Германіі Франка-Вальтэра Штайнмаера наведаць Украіну, піша Bild.

5 траўня Зяленскі і Штайнмаер размаўлялі па тэлефоне 45 хвілін. Штайнмаер выказаў салідарнасць з Украінай у яе змаганні, адзначае hromadske.ua. Вынікам гэтай размовы і стала запрашэнне прэзідэнту і ўсяму ўраду ФРГ наведаць Кіеў.

Каментуючы запрашэнне, прэс-сакратар прэзідэнта Украіны заявіў: "Бакі дамовіліся пакінуць мінулае ззаду і засяродзіцца на будучым супрацоўніцтве". 

У красавіку Штайнмаер паведаміў журналістам, што ўкраінскае кіраўніцтва адхіліла яго візіт у Кіеў. Сцвярджалася, што нагодай сталі блізкія сувязі нямецкага палітыка з Расіяй і ягоная роля ў адстойванні праекта "Паўночны паток-2". 

Тады канцлер Германіі Олаф Шольц выказаў раздражненне з нагоды такога кроку афіцыйнага Кіева. Ён заявіў, што пасля такога не плануе наведваць Украіну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі