Білі Айліш запісала песню да новага фільма "Бандыяны"
![Білі Айліш запісала песню да новага фільма "Бандыяны"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/ajlisz-1402.jpg.webp?itok=IV3Y0Gg9)
Спявачка Білі Айліш выпусціла песню "No Time To Die". Гэтая кампазіцыя будзе загалоўнай для новага фільма аб прыгодах агента 007 Джэймса Бонда.
"Запісаць песню для фільма з такой легендарнай серыі — гэта вялікі гонар для мяне. Джэймс Бонд — самая крутая франшыза ў гісторыі кіно. Я ўсё яшчэ ў шоку", — перадае словы спявачкі pitchfork.com.
Жыўцом кампазіцыю "No Time To Die" Білі Айліш упершыню выканае 18 лютага на цырымоніі ўручэння музычнай прэміі Brit Awards у Лондане.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.