Біятланіст Сяргей Новікаў завершыць кар'еру пасля Алімпіяды ў Сочы

На рашэнне спартсмена паўплывалі няўдалыя старты на Гульнях, перадае interfax.by. У спрынце Новікаў быў 33-м, у гонцы пераследу — 50-м, а ў індывідуальнай гонцы заняў 54-е месца.



Менавіта пасля індывідуальнай гонкі Новікаў і пацвердзіў, што намераны завяршыць свае выступы, бо не бачыць у іх прагрэсу. Ён лічыць, што трэба даць дарогу маладым.



Сяргею Новікаву 34 гады. Яго найлепшым вынікам з'яўляецца срэбраны медаль у індывідуальнай гонцы на Алімпіядзе ў Ванкуверы ў 2010 годзе. Лепшае месца, якое заняў Новікаў падчас гонак этапаў Кубка свету ў сезоне-2013/2014, значна ніжэйшае — 31-е.



Дарэчы, спартовец мае магчымасць яшчэ двойчы выйсці на старт біятлоннага стадыёна ў Сочы. 19 лютага адбудзецца змяшаная эстафета, а 22-га — мужчынская эстафетная гонка.



Фота — championat.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі