Бізнесоўца і палітвязня Аляксандра Васілевіча пачнуць судзіць 24 студзеня
Бізнесоўца і палітвязня Аляксандра Васілевіча пачнуць судзіць у Мінску 24 студзеня (пачатак у 11:30), паведамляюць правабаронцы. Разглядаць яго справу ў судзе Савецкага раёна будзе Марына Фёдарава, якая летась асудзіла за ўдзел у пратэстах групу студэнтаў мінскіх ВНУ. Васілевіча вінавацяць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў.
Саўладальнік @kyky_org, рэкламіст знаходзіцца за кратамі паўтара года. За кратамі ён перахварэў COVID-19. Васілевіч — у СІЗА № 1 на Валадарскага.
Жонка Аляксандра Васілевіча Надзея Зелянкова з дочкамі вымушаная была з'ехаць з краіны. Малодшая дзяўчынка нарадзілася, калі Васілевіч ужо быў у зняволенні.
У жніўні 2018-га Аляксандр Васілевіч быў госцем Еўрарадыё (на відэа).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.