Блогеры вінавацяць Аляксандра Рыбака ў плагіяце
Блогерка і піяністка Алена Ганчыкава сцвярджае, што злавіла пераможцу сёлетняга "Еўрабачання" Аляксандра Рыбака на плагіяце. Нагодай стала песня Рыбака "Abandoned". Блогерка (у ЖЖ kotjonok) параўнала песню Рыбака і "Жураўліную песню" з савецкага фільма "Дажывем да панядзелка" (1968) на музыку Кірыла Малчанава. І знайшла ў іх вельмі блізкае падабенства. Прапануем вам самім параўнаць два гэтыя творы.
Паведамляецца, што сын савецкага кампазітара Уладзімір Малчанаў заявіў, нібы прадусар Аляксандра Рыбака звязваўся з ім наконт выкарыстання музыкі. Аднак ніякага дазволу на выакрыстанне бацькавай музыкі Уладзімір Малчанаў не даваў.
Акрамя "Жураўлінай песні" Малчанава Алена Ганчыкава вінаваціць зорку "Еўрабачання" ў выкарыстанні музыкі Васіля Салаўёва-Сядога "Сябры-аднапалчане".