БНФ падаруе сцяг тым, хто набыў квіток на “Ляпіса Трубяцкога” ў Вільні

“Сябры, ведаем, што шмат хто з вас збіраецца на канцэрт Ляпіса Трубяцкога ў Вільню 30 лістапада. Дык вось што мы вам скажам: нацыянальны сцяг на канцэрце — гэта стыльна, модна, маладзёжна. Зробім Вільню на гэты дзень бел-чырвона-белай! Хочаш паехаць на беларускі канцэрт Ляпісаў з Беларускім сцягам? Прыходзь на сядзібу Партыі БНФ, пакажы квіток на канцэрт і атрымай нацыянальны сцяг у падарунак“, — гаворыцца ў паведамленні на Фэйсбук-старонцы партыі.



Адрас сядзібы Партыі БНФ: Мінск, вуліца Чарнышэўскага, 3 (працуе ад 10-й да 20-й гадзіны).



Колькасць сцягоў абмежаваная. Акцыя дзейнічае да 29 лістапада.
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі