БНФ вырашыў не высяляцца з Управы, а распачаць кампанію супраціву

Партыя БНФ заклікала ўсе палітычныя партыі, грамадскія арганізацыі і звычайных людзей далучыцца да кампаніі грамадзянскага ціску на ўлады з патрабаваннем не высяляць “фронт” з офіса на Машэрава,8. Адпаведную рэзалюцыю “Рукі прэч ад выспы Свабоды” прыняў сёння ў Мінску Сойм БНФ.

Як распавёў Еўрарадыё старшыня партыі Аляксей Янукевіч, палітыкі заклікаюць масава дасылаць лісты на імя кіраўніка Мінгарвыканкама Мікалая Ладуцькі з патрабаваннем спыніць высяленне. 28 сакавіка БНФ абскардзіць рашэнне ЖРЭА ў судзе.

Нагадаем, камунальнікі папярэдзілі партыю, што не будуць працягваць дамову аб арэндзе, якая заканчваецца 1 красавіка. Аднак, па словах Янукевіча, палітыкі не збіраюцца пераязджаць. “Калі рашэнне суда будзе негатыўным, мы распачнём акцыю негвалтоўнага супраціву”, – адзначыў ён, дадаўшы, што офіс будзе працаваць у звычайным рэжыме, а палітыкі будуць заклікаць людзей увесь час знаходзіцца ва Управе, але не аказваць фізічнага супраціву праваахоўнікам у выпадку гвалтоўнага высялення.

Калі рашэнне суда будзе негатыўным, мы распачнём акцыю негвалтоўнага супраціву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі